Спадарства, вы чулі калі-небудзь пра м'юзікл-трыллер? Прычым вельмі-вельмі крывавы?...
Правільна сказала
_daes_ Шкада, што Кінаакадэмія не прыдумала яшчэ Оскара за літраж крыві, фільм "Swenney Todd: The demon barber of Fleet street" напэўна атрымаў бы ў гэтым годзе залатую статуэтку)))
Гэта была б другая, бо адну статуэтку фільм атрымаў у намінацыі "лепшы мастак". Не дзіўна, бо ў Цімам Бартана, рэжысёра Суіні Тодда, усе фільмы вельмі яркія, з адпаведнім настроем, незабываемыя проста! Узгадайце хацяб "Эдвард рукі-нажніцы", "Sleepy Hollow ", "Труп нявесты", "Чарлі і шакаладная фабрыка" (гэта тыя што з Джонні Дэпам)
Карацей, пайшлі, узялі перад сеансам вядро попкорну, але даесьці яго не змаглі. Пасля фільму мне па-сапраўднаму балела сэрца. Не жартую!
Не раю асобам вельмі ўражлівым. І ўсёшткі, паглядзець варта, асабліва таму, што такога раней ніколі не здымалі. Прынамсі я не бачыла і не чула.
І яшчэ... ДЭПП!!!! Ён спявае! І так клёва! Проста дрыжікі па скуры))) Ачумець!!!
( кадры )